15 снежня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Максімавіча Дзяканава (1925–1982), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Максімавіч Дзяканаў нарадзіўся 24 сакавіка 1925 г. у вёсцы Аляксандраўка Кузнецкага павета Саратаўскай губерні (цяпер Сасноваборскага раёна Пензенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу, працаваў пекарам. Яго бацька, Максім Сяргеевіч Дзяканаў, загінуў на фронце Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г.
23 студзеня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Дзегцярова (1925–2007), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1996)
Мікалай Паўлавіч Дзегцяроў нарадзіўся 23 студзеня 1925 г. у вёсцы Грабаў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Трохгадовым хлопчыкам страціў маці, яго выхоўвала бабуля. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў у калгасе. У 1940 г. паступіў у Гомельскую школу фабрычна-заводскай адукацыі чыгуначнага транспарту, вучыўся ў групе сталяроў. Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Гомелі. Разам з іншымі навучэнцамі школы ўзводзіў абарончыя збудаванні (равы, траншэі, акопы) на подступах да абласнога цэнтра.
1 сакавіка 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Фёдара Паўлавіча Хахракова (1925–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)
Фёдар Паўлавіч Хахракоў нарадзіўся 1 сакавіка 1925 г. у сяле Югаўское Кунгурскай акругі Уральскай вобласці (цяпер Кунгурскага раёна Пермскага краю) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З ліпеня 1941 г. па сакавік 1943 г. працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе «Всходы Коммуны».
20 снежня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Маркавіча Карасёва (1920–1964), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Аляксей Маркавіч Карасёў нарадзіўся 20 снежня 1920 г. у вёсцы Дравасекава Вялікалуцкага павета Пскоўскай губерні (цяпер Куньінскага раёна Пскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў восем класаў. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, скончыў палкавую школу.
14 кастрычніка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васілія Пятровіча Газіна (1920–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васілій Пятровіч Газін нарадзіўся 14 кастрычніка 1920 г. у сяле Шоўскае Лебядзянскага раёна Ліпецкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў чатыры класы, працаваў у калгасе «Рассвет», затым вучыўся на курсах механізатараў, працаваў на машынна-трактарнай станцыі. У 1939 г. прызваны ў Чырвоную армію, служыў на заходняй граніцы ў Беларусі.
23 сакавіка 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Лучынскага (1900–1990), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі нарадзўся 23 сакавіка 1900 г. у г. Кіеве. Бацька, Аляксандр Лаўрэнцьевіч Лучынскі, рускі афіцэр, удзельнік Руска-японскай (1904–1905) і Першай сусветнай войнаў, быў камандзірам палка ў час Брусілаўскага прарыву, у лютым 1917 г. яму прысвоена званне генерал-маёра, з мая 1918 г. у Чырвонай арміі інспекціраваў пяхоту, затым выкладаў тактыку на курсах чырвоных камандзіраў.
20 студзеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Давыдавіча Свінарчука (1920–1983), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Давыдавіч Свінарчук нарадзіўся 20 студзеня 1920 г. у пасёлку Галодны Стэп Самаркандскай вобласці (цяпер г. Гулістан Сырдар’інскай вобласці, Узбекістан) у рабочай сям’і. Гадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.
29 снежня 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Іванавіча Загароднева (1919–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васіль Іванавіч Загароднеў нарадзіўся 29 снежня 1919 г. у вёсцы Лох Саратаўскага павета (цяпер Навабураскага раёна Саратаўскай вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Школа ў сяле тады была пяцігадовай, з шостага па восьмы клас Васіль Загароднеў вучыўся ў Новых Бурасах. Марыў стаць настаўнікам гісторыі, але моцна захварэла маці, яму давялося застацца дома, дапамагаць па гаспадарцы. З 1938 г. загадваў клубам у родным сяле.
28 лістапада 2019 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Сямёна Майсеевіча Крывашэіна (1899–1978), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Сямён Майсеевіч Крывашэін нарадзіўся 28 лістапада 1899 г. у Варонежы. Скончыў сем класаў гімназіі. З ліпеня 1918 г. служыў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне: у баявых дзеяннях супраць А. Дзянікіна i П. Урангеля, у Савецка-польскай вайне (1920).
Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу (1926), Ваенную акадэмію імя М. Фрунзэ (1931), назначаны начальнікам штаба механізаванага палка. З мая 1934 г. — камандзір 6-га маханізаванага палка 6-й казачай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. У 1935–1936 гг. знаходзіўся ў службовых камандзіроўках у Чэхаславакіі і Францыі.
10 мая 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Юрыя Міхайлавіча Вінніка (1923–1995), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1944), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1984)
Юрый Міхайлавіч Віннік нарадзіўся 10 мая 1923 года ў г. Армавір Кубана-Чарнаморскай вобласці (цяпер Краснадарскага краю) у сям’і служачага. Пасля заканчэння Армавірскай сярэдняй школы № 12 (па іншых звестках, № 4) у 1940 годзе паступіў у Краснадарскі інстытут харчовай прамысловасці.